Беларусь прыцягне пазыку Еўразійскага банку развіцця на суму 314,5 млн. еўра


Адпаведны ўказ Аляксандра Лукашэнкі апублікаваны на сайце pravo.by.

Паводле дакументу, «у мэтах фінансавання найбольш важных эканамічных праектаў дзяржавы» «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» прыцягне вонкавую пазыку Еўразійскага банка развіцця ў суме 314,5 млн. еўра тэрмінам да 1 снежня 2024 г. пад гарантыю ўраду.

Ва ўказе не ўдакладняецца, на якія эканамічныя праекты будут выкарыстаны грошы.

Адзначаецца, што ўрад мусіць забяспечыць выдачу гарантыі Еўразійскаму банку развіцця ў пагашэнні пазыкі, а таксама ў выплаце працэнтаў і іншых плацяжоў у адпаведнасці з умовамі гарантаванай пазыкі.

РР belsat.eu

 

Стужка навінаў