Беларусь абмежавала прапампоўку нафты ў напрамку Польшчы


«Гомельтранснафта» на трое содняў абмежавала прапампоўку нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў напрамку Польшчы. Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка «Транснафты» Ігара Дзёміна.

Абмежаванне тлумачыцца пазапланавым рамонтам, які пачаўся ўчора, на адной з ветак трубаправода.

«З учарашняга дня »Гомельтранснафта« (Беларусь) пачала пазапланавы рамонт на адной з ветак магістральнага нафтаправода «Дружба», абмежаваўшы прапампоўванне ў напрамку Адамавай Заставы (Польшча) арыенціровачна на трое содняў, пры гэтым планавае заданне месяца не пераглядаецца», – сказаў Дзёмін.

Нафтаправод «Дружба» забяспечвае пастаўкі нафты на беларускія НПЗ і яе транзіт у Еўропу.

Аналітыка
Грандыёзнае глупства ці ўзгоднены шантаж? Якую ролю грае Расея ў газавых пагрозах Лукашэнкі
2021.11.16 17:00

РР belsat.eu

Стужка навінаў