У Краснадарскім краі каля жылога дому ўпаў баявы самалёт


У расейскім горадзе Ейск Краснадарскага краю каля дзевяціпавярховага дому ўпаў баявы знішчальнік Су-34. У выніку адбылося некалькі выбухаў, у доме пачаўся пажар, піша «Meduza».

Расейскі баявы самалёт Су-34 з поўным боекамплектам упаў у двары дому 20/1 на Камуністычнай вуліцы ў горадзе Ейск Краснадарскага краю. Пасля аварыі боепрыпасы знішчальніка ўзарваліся, загарэўся дзевяціпавярховы дом.

Паводле ратавальнікаў, плошча пажару ў доме склала каля 2 тыс. квадратных метраў.

Стала вядома, што ў выніку здарэння загінулі 4 асобы, яшчэ 6 асобаў зніклі без вестак. У шпіталі даставілі 21 асобу, сярод якіх трое дзяцей ад 8 да 10 гадоў. Чацвёра пацярпелых у цяжкім стане.

Мінабароны Расеі інфармуе, што ў знішчальніка загарэўся рухавік. Пілоты здолелі катапультавацца. Пасля падзення самалёта загарэлася авіяпаліва.

Іншыя крыніцы паведамляюць, што прычынай аварыі самалёта стала тое, што ў рухавік падчас узлёту трапіла птушка. На борце самалёта былі снарады для гарматы, яны пасля падзення выбухнулі.

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 17 кастрычніка
2022.10.17 19:02

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў