Лукашэнка падпісаў закон аб ліцэнзаванні школьнай і дашкольнай адукацыі


Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб ліцэнзаванні. Новаўвядзенні закрануць шэраг галінаў, сярод якіх чыгуначны транспарт і адукацыя, паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: umnaja.ru

У Беларусі замацаваўся пераход на электроннае ліцэнзаванне. Згодна з указам Лукашэнкі, ствараецца адзіны лічбавы рэестр ліцэнзіяў. Прадугледжваецца ліцэнзавання дзейнасці ў галіне чыгуначнага транспарту. Зменяцца падыходы і ў адукацыі.

«Адукацыйная дзейнасць патрабуе падвышанага кантролю з боку дзяржавы, бо звязаная з фармаваннем здаровай, ідэалагічна ўстойлівай і рознабакова развітай асобы. Ліцэнзаванне гэтай дзейнасці стане гарантам законнасці і якасці паслугаў, дазволіць ацаніць арганізацыю адукацыйнага працэсу і не дапусціць з’яўлення ў сферы адукацыі субʼектаў гаспадарання, якія маюць выключна камерцыйныя мэты на шкоду дзяржаве і асобе», – паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

Новаўвядзенні ліцэнзавання адукацыйных установаў набудуць моц адразу пасля афіцыйнага апублікавання закона, астатнія палажэнні – з 1 студзеня 2023 года. Вырашаць арганізацыйныя пытанні пры ліцэнзаванні школ будзе Міністэрства адукацыі, Менгарвыканкам, аблвыканкамы і райвыканкамы.

У Беларусі на 1 верасня 2022 года працавалі 35 прыватных школаў, 20 з іх – у Менску. Прэтэнзіі з боку ўладаў з’явіліся пасля інцыдэнту 15 верасня ў менскай школе «Smart School» – там адзін з вучняў стрэліў з цацачнага пісталета ў вока вучаніцы. Дзяўчынку агледзеў доктар, ейнаму зроку нічога не пагражае. Аднак Аляксандр Лукашэнка зачапіўся за гэты выпадак і загадаў праверыць усе школы, а таксама паабяцаў увесці для ўстановаў адукацыі ліцэнзаванне. Супраць дырэктаркі «Smart School» Наталлі Базанавай завялі крымінальную справу. Потым стала вядома пра затрыманне настаўніка школы дзіцячага паэта і пісьменніка Дзмітрыя Юртаева.

Аб’ектыў
Дзяржава вядзе барацьбу з прыватнай адукацыяй
2022.10.06 22:51

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў