У Берасці даражэе праезд на маршрутках. Да канца году плата падымецца па ўсёй Беларусі


З 18 кастрычніка ў Берасці падвышаецца кошт на аплату праезду ў грамадскім транспарце, паведамляе «Брэстдзяржтранс».

Фота: ТК / Белсат

Кошт адной паездкі падаражэе на 10 капеек і будзе складаць 1,3 рубля. Апошні раз цана на праезд змянялася ў снежні 2019 году. Маршруткі – адзін з самых папулярных відаў грамадскага транспарту ў Берасці.

Таксама ў чацвёртым квартале плануецца падняць кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце і тарыфы на пасажырскія перавозкі прыгарадным аўтамабільным транспартам.

Hавiны
Хто знішчае беларускія прадпрыемствы – санкцыі ці рэжым? НАУ разбурае міфы пра беларускіх «гігантаў»
2021.10.16 16:21

АД, belsat.eu

Стужка навінаў