У БелДУТ усталююць сістэму відэаназірання, каб кантраляваць студэнтаў і выкладчыкаў


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (БелДУТ) размясціў тэндар на закупу сістэмы відэаназірання. Кіраўніцтва ўстановы хоча ўсталяваць у лекцыйных аўдыторыях і камп’ютарных класах 39 антывандальных купальных камераў, паведамляе flagstok.info.

На сістэму відэаназірання рэктарат установы гатовы выдаткаваць 36 460 рублёў (14 900 $) са сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Кантраляваць студэнтаў і выкладчыкаў плануецца пры дапамозе тэлевізара з дыяганаллю 74,5 цалі (189 см). Закупіць абсталяванне плануецца да канца гэтага года.

Сёння БелДУТ лідзіруе сярод ВНУ Гомля па звальненням выкладчыкаў па палітычных матывах. У верасні 2020 года звальненне выкладчыка Яўгена Малікава выклікала незадаволенасць і пратэсты студэнтаў. Імаверна, гэтыя падзеі паўплывалі і на меры па кантролі студэнтаў і выкладчыкаў. БелДУТ першым з гомельскіх ВНУ ўсталяваў сістэму турнікетаў на ўваходах ва ўстанову і замовіў паўнавартасную сістэму ўнутранага відэакантролю.

Рэктар БелДУТ Юры Кулажанка быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі.

Hавiны
Суд адмовіў гомельскаму выкладчыку ў аднаўленні на працы
2020.12.28 20:42

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў