Сілавікі затрымалі маці актывіста «Маладога фронту»


Учора, 16 кастрычніка, сілавікі забралі маці актывіста «Маладога фронту» Арсенція Чыжыка, які сам знаходзіцца пад вартай.

Арсенцій Чыжык.
Фота: Малады Фронт / Вконтакте

Знаёмы сям’і расказалі «Белсату», што сілавікі звезлі жанчыну, пакінуўшы аднаго дома яе 13-гадовага сына. Чаму жанчыну забралі, невядома.

Маці Арсенція працуе медсястрой у рэанімацыі.

Арсенція Чыжыка два тыдні таму затрымалі дома ў Жыткавічах з ужываннем гвалту супрацоўнікі КДБ і змясцілі ў СІЗА ў Гомлі. «Малады Фронт» паведамляе, яму інкрымінуюць арт. 130 КК РБ («Распальванне варожасці»).

Hавiны
Рыгору Кастусёву працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы
2021.10.16 19:19

АД, belsat.eu

Стужка навінаў