Палітзняволеную Вольгу Класкоўскую зноў змяшчалі ў ШІЗА


Палітзняволеную Вольгу Класкоўскую з памяшкання камернага тыпу (ПКТ) змясцілі ў штрафны ізалятар (ШІЗА). Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Вольгу Класкоўскую зноў змяшчалі ў штрафны ізалятар на 10 сутак, хоць яна цяпер знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу ў гомельскай жаночай калоніі. Прычына пакарання невядомая. Тэрмін ШІЗА не залічваецца ў тэрмін ПКТ, таму адтуль яна выйдзе толькі 13 лістапада, а не трэцяга, як планавалася. Пра гэта паведамляе маці Вольгі Людміла. Па яе словах, «у карцары быў холад, і ўсе хваробы Вольгі зноў абвастрыліся: пагаршаецца зрок, ацякаюць ногі і болі ў пазванку».

Таксама стала вядома, што распачатую ў красавіку супраць палітзняволенай крымінальную справу па арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») накіравалі для расследавання ва ўпраўленне Следчага камітэту па Менску. Паводле следчых, нібыта летась у каментары ў сацыяльных сетках Вольга Класкоўская абразіла міліцыянта з Берасця.

Артыкулы
Супраць палітзняволенай Вольгі Класкоўскай распачалі новую крымінальную справу
2021.08.26 19:28

Нагадаем, Вольгу Класкоўскую асудзілі 22 снежня да 2 гадоў калоніі паводле ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у акцыі пратэсту, падчас якой быў перакрыты рух транспарту ў Серабранцы ў сталіцы. Палітзняволеная адбывае пакаранне ў гомельскай жаночай калоніі №4.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў