Беларуска заваявала Гран-пры на прэстыжным вакальным конкурсе для дзяцей у Італіі


14-гадовая беларуска Ксенія Галецкая стала пераможцам міжнароднага фестывалю «SanRemo Junior», заваяваўшы Гран-пры. Пра перамогу дзяўчына распавяла ў сваім Instagram.

Конкурс «SanRemo Junior» праводзіцца ў Італіі з 2010 года пры падтрымцы Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) і адміністрацыі Сан-Рэма. Гэта адзін з прэстыжных міжнародных вакальных конкурсаў для дзяцей ад 6 да 15 гадоў.

Ксенія Галецкая.
Фота: kseniya_galetskaya / Instagram

Ксенія нарадзілася ў шматдзетнай сям’і ў Гомлі. Займацца музыкай пачала з 6 гадоў, калі стала наведваць адзін з гурткоў мясцовага Дома культуры. У 2015 годзе стала фіналісткай 5 сезону талент-шоў тэлеканала АНТ «Я пою» і ў далейшым з канцэртным турам праекту выступіла ў гарадах Беларусі і Славакіі.

У 2018 годзе разам з сямʼёй пераехала ў Менск і са жніўня 2018 займаецца ў студыі мастацтваў прадзюсарскага цэнтра «Спамаш».

Сярэднюю адукацыю атрымлівае ў сталічнай лінгвістычнай гімназіі. Вывучае ангельскую, французскую і кітайскую мовы.

У 2019 годзе Ксенія паспяхова прадставіла Беларусь на XVII Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе «ВІЦЕБСК-2019« і заваявала Гран-пры гэтага прэстыжнага вакальнага форуму. Гэтак жа ў 2019 годзе Ксенія стала фіналісткай Нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага песеннага конкурсу «Дзіцячае Еўрабачанне-2019», фіналісткай Нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага дзіцячага вакальнага конкурсу «Новая волна».

Артыкулы
Фільм «Белсату» «Калі кветкі не маўчаць» перамог у дакументальным конкурсе Варшаўскага кінафестывалю
2021.10.16 20:25

АД, belsat.eu

Стужка навінаў