Афіцыйна за рысай беднасці жывуць больш за 392 тысячы беларусаў


У Беларусі за мяжой беднасці ў першым паўгоддзі знаходзіліся 4,2% насельніцтва. Сярэднедушавыя сродкі гэтых беларусаў недацягваюць да бюджэту пражыткавага мінімуму. Пра гэта піша Zerkalo.io са спасылкай на дадзеныя Белстата.

Нагадаем, цяпер бюджэт пражыткавага мінімуму складае амаль 283,5 рубля ў месяц.

Па дадзеных на 1 студзеня 2021 года, насельніцтва Беларусі складала 9 мільёнаў 349,6 тысячы чалавек (больш свежыя дадзеныя па колькасці насельніцтва пакуль не апублікаваныя). За мяжой беднасці, калі зыходзіць з гэтых дадзеных, у першым паўгоддзі знаходзілася каля 392,7 тысячы чалавек.

Больш за ўсё тых, хто апынуўся за мяжой беднасці (у працэнтных суадносінах), пражывае ў Берасцейскай вобласці – 6,1% ад колькасці насельніцтва, а менш за ўсё – у Менску (1,1%). У Менску на пачатак года пражывалі 2 мільёна 786 тысяч чалавек. То бок, за рысай беднасці ў сталіцы было каля 22,1 тысячы чалавек.

У Берасцейскай вобласці на 1 студзеня налічвалася 1 мільён 338 тысячы 44 жыхары. Гэта значыць, што за рысай беднасці ў гэтым рэгіёне было каля 81,6 тысячы чалавек.

Аб’ектыў
Эканоміка-2022: заробкі ўпадуць да 30 %
2021.10.06 22:37

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў