Забіты ў Луганску генпракурор «ЛНР» дзякаваў Лукашэнку за магчымасць дапытаць Пратасевіча

Генеральны пракурор «Луганскай народнай рэспублікі» Сяргей Гарэнка меў дачыненне да катаванняў беларускага журналіста Рамана Пратасевіча.

16 верасня ў Луганску ў будынку пракуратуры так званай ЛНР прагрымеў выбух. Выбух адбыўся ў кабінеце пракурора «ЛНР» Сяргея Гарэнкі. Пазней стала вядома, што Гарэнка загінуў, як і ягоная намесніца Кацярына Стэгленка.

У Луганску ўзарвалі пракурора так званай ЛНР

Летась, 16 чэрвеня 2021 года, Гарэнка падзякаваў афіцыйнаму Менску за магчымасць дапытаць арыштаванага беларускага блогера і журналіста Рамана Пратасевіча.

«Ад імя генеральнай пракуратуры Луганскай Народнай Рэспублікі і ад сябе асабіста выказваю шчырую падзяку кіраўніку Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку, а таксама праваахоўным органам дзяржавы, у прыватнасці, Камітэту Дзяржаўнай Бяспекі, за прадстаўленую следчым Генеральнай пракуратуры Луганскай Народнай Рэспублікі магчымасць правесці неабходныя следчыя дзеянні з былым галоўным рэдактарам беларускага апазіцыйнага телеграм-каналу «Nexta» Раманам Пратасевічам», – заявіў Гарэнка.

Паводле яго, прадстаўнікі «генпракуратуры» дапыталі Рамана Пратасевіча і той нібыта нават прызнаўся ў «злачынствах». Гарэнка ахарактарызаваў сітуацыю як «першы досвед сумеснай працы» і спадзяваўся на «шматгадовую плённую супрацу».

«ЛНР» падзякавала афіцыйнаму Менску за допыт Рамана Пратасевіча

Якуб Хруст belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны