«Сітуацыя ў рэгіёне можа хутка мяняцца». Ціханоўская распавяла, якія тэмы ўздыме на Генасамблеі ААН


Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская, якая з 18 да 22 верасня возьме ўдзел у сустрэчах з нагоды 77-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, распавяла радыё «Свабода» пра свае планы на падзею.

Светлана Тихановская, конференция «Новая Беларусь», демократические силы, Вильнюс, Литва
Святлана Ціханоўская.
Фота: Белсат

Паводле Ціханоўскай, у яе запланавана шмат сустрэчаў, самыя важныя з якіх – з прэзідэнткай Еўракамісіі Урзуляй фон дэр Ляен і генеральнай сакратаркай Рады Еўропы Марыяй Пэйчынавіч-Бурыч.

«Ёсць прыкметы таго, што сітуацыя ў рэгіёне можа хутка мяняцца, відавочна, дойдзе да нейкі перамоваў. І неабходна, каб голас Беларусі і беларусаў быў улічаны, каб за нас не вырашалі лёс нашай краіны, як гэта ўжо было ў гісторыі. Я веру, што мы зможам вырвацца з эпохі Лукашэнкі і з залежнасці ад Расеі», – сказала яна, дадаўшы, што «Беларусь можа стаць часткай вырашэння рэгіянальнага крызісу».

Hавiны
Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк на Генасамблею ААН, дзе сустрэнецца з высокапастаўленымі палітыкамі
2022.09.16 17:32

Лідарка дэмакратычных сілаў дадала, што возьме ўдзел у трох дыскусіях. Падчас іх яна плануе казаць пра пагрозы суверэнітэту і важнасць гарантыяў бяспекі Беларусі, уздымаць пытанні адукацыі, правоў дзіцяці, дыскрымінацыі, непаўналетніх палітвязняў ды агулам казаць пра палітвязняў, падтрыманне незалежных медыяў, прыцягненне да адказнасці вінаватых у злачынствах.

Ціханоўская адзначыла, што ААН магла б адыграць большую ролю ў падтрыманні дэмакратычных зменаў. Цяпер робяцца намаганні, каб у межах Рады бяспекі адбылася дыскусія аб небяспецы размяшчэння ядравай зброі ў Беларусі.

«Я буду гаварыць ад імя беларусаў: і тых, хто на свабодзе, але ў першую чаргу тых, хто ў турмах. Нельга дапусціць, каб у ААН чулі толькі голас рэжыму. Мне нічога невядома пра ўдзел прадстаўнікоў рэжыму. Але дапускаю, што яны паспрабуюць зноў гандляваць палітвязнямі і расказваць пра тое, што сітуацыя нібыта нармалізуецца. Менавіта гэта і ёсць адна з маіх мэтаў – паказваць рэальны стан: у Беларусі палітычны, гуманітарны і эканамічны крызіс, – і не дазволіць рэжыму займацца імітацыяй», – падкрэсліла лідарка дэмакратычных сілаў.

Hавiны
Актыўная праца ўраду ў выгнанні – ключ да вызвалення Беларусі
2022.09.09 17:19

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў