Кыргызстан і Таджыкістан дамовіліся спыніць агонь. Але абстрэлы працягваюцца


Становішча на кіргізска-таджыкскай мяжы застаецца напружаным. Хоць бакі і дамовіліся пра спыненне агню, паведамляюць памежныя службы дзвюх краінаў.

Kirgizja Kirgistan patrol koło granicy z Tadżykistanem, zdj.: mvd.gov.kg
Патруль Кыргызстана каля мяжы з Таджыкістанам.
Фота: mvd.gov.kg

Уначы 17 верасня кіраўнікі памежных службаў дзвюх краінаў дамовіліся «асабіста арганізаваць працу для недапушчэння правакацыў і страляніны».

Пры гэтым кіргізскія ўлады адзначаюць, што, нягледзячы на дамоўленасці, у 8:50 паводле мясцовага часу таджыкскі бок абстраляў з мінамётаў населены пункт Паскы-Арык Баткенскага раёну. Таксама абстрэлу падвергнулася сяло Достук Баткенскага раёну.

Таксама памежнікі Кыргызстану заяўляюць, што падчас спынення агню з таджыкскага боку ў населеным пункце Багдары грамадзяне Таджыкістану пачалі падпальваць уласныя дамы.

«Падобныя дзеянні грамадзян Таджыкістану з’яўляюцца наўмыснай правакацыяй для таго, каб абвінаваціць у далейшым кіргізскі бок у знішчэнні сваіх дамоў», – заявілі памежнікі.

Між тым памежнікі Таджыкістану кажуць, што праз паўтары гадзіны пасля дасягнутых дамоўленасцяў пра спыненне агню Кыргызстан аднавіў стральбу з усіх відаў цяжкага ўзбраення па населеных пунктах Таджыкістану. У выніку пад абстрэл трапілі джамаат Аўчы-Калʼача Бабажон Гафураўскага раёну, джамааты Ворух і Чаркух горада Ісфара.

«Выклікае трывогу, што Кыргызстан з выкарыстаннем ваенных верталётаў і ўдарных беспілотнікаў здзяйсняе паветраны налёт на жылыя будынкі і грамадзянскія абʼекты Таджыкістана», – гаворыцца ў заяве.

Таксама паведамляецца, што кіргізскі бок перакідае дадатковыя сілы і сродкі з цэнтру Баткенскага раёну Кыргызстану ў прымежныя раёны з Таджыкістанам. Таджыкскае выданне «Asia-Plus» са спасылкай на мясцовых жыхароў пацвярджае звесткі пра абстрэлы і паведамляе пра параненых.

У Кыргызстане ж заяўляюць, што ў выніку ўзброенага канфлікту на мяжы станам на 9:00 17 верасня пацярпелі 103 жыхары краіны.

Аналітыка
Напад Расеі на Украіну змяніў сітуацыю ў Цэнтральнай Азіі і на Каўказе. Рэгіён у пошуку новага гаранта бяспекі
2022.09.15 12:01

14 верасня адбылося сутыкненне паміж памежнікамі Кыргызстану і Таджыкістану. Эдыль Асманбетаў, эксперт у міжнародных стасунках з Кыргызстану. Ён мяркуе, асноўная прычына канфлікту паміж Кыргызстанам і Таджыкістанам у тым, што дзяржаўныя межы не маюць дэмаркацыі і дэмілітарызацыі. І пакуль гэтага не зробяць, будуць пытанні. Пры гэтым Кыргызстан мае дамоўленасці з Узбекістанам.

«Галоўная праблема ж заключаецца ў тым, што цяпер мы назіраем фармаванне новага геапалітычнага парадку. Я думаю, што ўсе геапалітычныя пліты, якія раней проста застылі, цяпер зрушыліся. Гэта мы бачым у Цэнтральнай Азіі, на Каўказе, ва Украіне. Цяпер у гэтых рэгіёнах усё моцна залежыць ад таго, як завершыцца вайна ва Украіне. Увогуле, будучыня постсавецкай прасторы залежыць ад выніку гэтай вайны», – лічыць Эдыль Асманбетаў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў