Затрыманага музычнага журналіста і музыку Міколу Янкойця асудзілі на 2900 рублёў


Музыка і журналіст Мікалай Янкойць быў затрыманы 15 верасня за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі на тэрыторыі Партызанскага РУУСа», паведамляюць праваабаронцы.

Праз два дні, 17 верасня, суд Партызанскага раёна прызнаў Янкойця вінаватым па арт. 24.3 КаАП і пакараў яго штрафам у памеры 2900 рублёў (100 базавых).

Мікалай Янкойць злева.
Фота: Мікалая Янкойць / ВКонтакте

Дома ў Янкойця адбыўся ператрус, падчас якога па словах Мікалая, «нічога не знайшлі».

Дагэтуль хлопца ўжо затрымлівалі ўвосень мінулага года на Маршы вызвалення палітзняволеных 4 кастрычніка. Тады ён атрымаў 15 базавых штрафу.

Мікалай працаваў на сайтах Ultra-Music, kyky.org, dev.by і выступаў у якасці музычнага эксперту праекта Experty.by, быў заснавальнікам музычнага блога The Boat That Rocked і удзельнікам розных гуртоў.

Артыкулы
YouTube-блогера Руслана Лінніка асудзілі да чатырох гадоў калоніі. На працэсе ён заявіў пра ціск з боку сілавікоў
2021.09.17 12:02

АД, belsat.eu

Стужка навінаў