У свеце прайшлі акцыі салідарнасці з затрыманымі праваабаронцамі «Вясны»

На знак салідарнасці з затрыманымі праваабаронцамі «Вясны» 17 верасня прайшлі акцыі кампаніі #FreeViasna.

Цяпер за кратамі застаюцца старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік гомельскай «Вясны» Леанід Судаленка, валанцёры Андрэй Чапюк і Таццяна Ласіца.

Святлана Ціханоўская салідарная з праваабаронцамі.
Фота: Светлана Тихановская / Telegram

У Парыжы Святлана Ціханоўская наведала Міжнародную федэрацыю правоў чалавека (FIDH) і далучылася да кампаніі #FreeViasna. Яна адзначыла, што праваабаронцы павінны быць вызвалены неадкладна і без аніякіх умоваў.

Акцыя салідарнасці ў Батумі 17 верасня 2021 г.
Фота: Белсат

У грузінскім Батумі беларусы сабраліся на акцыю салідарнасці ў мясцовым порце.

Акцыя салідарнасці ў Батумі 17 верасня 2021 г.
Фота: Белсат

Пратэстоўцы трымалі ў руках нацыянальныя сімвалы, партрэты зняволеных праваабаронцаў і плакаты з патрабаваннямі іх вызвалення.

Акцыя салідарнасці ў Батумі 17 верасня 2021 г.
Фота: Белсат

У Варшаве для правядзення акцыі было абранае Кракаўскае прадмесце

Акцыя салідарнасці з затрыманымі праваабаронцамі «Вясны». Польшча, Варшава. Аліса Ганчар / Belsat

Акцыя салідарнасці #FreeViasna ў Вільні на Лукішскай плошчы

На акцыі прысутнічалі каля 50 чалавек, прадстаўнікі розных беларускіх арганізацыяў, якія дзейнічаюць у Літве.

Удзельнікі акцыі салідарнасці #FreeViasna са зняволенымі праваабаронцамі «Вясны». Лукішская плошча, Вільня, 17 верасня 2021 года.
Фота: ГР / Белсат
Удзельнікі акцыі салідарнасці #FreeViasna са зняволенымі праваабаронцамі «Вясны» трымаюць у руках плакат з выявай Марфы Рабковай і плакат з надпісам «Freeviasna». Лукішская плошча, Вільня, 17 верасня 2021 года.
Фота: ГР / Белсат
Удзельнік акцыі салідарнасці #FreeViasna са зняволенымі праваабаронцамі «Вясны» трымае ў руках плакат «Freeviasna». Лукішская плошча, Вільня, 17 верасня 2021 года.
Фота: ГР / Белсат
Удзельнікі акцыі салідарнасці #FreeViasna са зняволенымі праваабаронцамі «Вясны». Лукішская плошча, Вільня, 17 верасня 2021 года.
Фота: ГР / Белсат
Палітолаг Таццяна Чуліцкая на акцыі салідарнасці #FreeViasna са зняволенымі праваабаронцамі «Вясны» трымае ў руках плакат «Freeviasna». Лукішская плошча, Вільня, 17 верасня 2021 года.
Фота: ГР / Белсат
Удзельнікі акцыі салідарнасці #FreeViasna са зняволенымі праваабаронцамі «Вясны». Лукішская плошча, Вільня, 17 верасня 2021 года.
Фота: ГР / Белсат

Адной з першых акцыя салідарнасці прайшла ў Кіеве на пешаходным мосце над алеяй Герояў Нябеснай сотні.

Фота
У Кіеве, Варшаве і Вільні 17 верасня праходзяць акцыі салідарнасці з затрыманымі праваабаронцамі «Вясны»
2021.09.17 12:39

МГ belsat.eu

Стужка навінаў