У Наваполацку затрымалі старшыню Беларускага незалежнага прафсаюзу


Максім Пазнякоў.
Фота: Стачка Нафтана / Telegram

17 верасня ў Наваполацку быў затрыманы старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу Максім Пазнякоў. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал стачкі «Нафтану».

Яго даставілі ў Наваполацкі ГАУС, нібыта, для гутаркі.

Складзены пратакол па ст.19.11 КаАП («Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць»).

Дэталі высвятляюцца.

Максім застанецца пад вартай да суда, які павінен адбыцца ў панядзелак, 20 верасня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў