У Кіеве, Варшаве і Вільні 17 верасня праходзяць акцыі салідарнасці з затрыманымі праваабаронцамі «Вясны»


На знак салідарнасці з затрыманымі праваабаронцамі «Вясны» 17 верасня ў сямі еўрапейскіх гарадах пройдуць акцыі кампаніі #FreeViasna.

17 верасня ў еўрапейскіх гарадах стартуе кампанія салідарнасці #FreeViasna з праваабаронцамі, якія цяпер за кратамі. Сярод палітвязняў старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік гомельскага філіялу Леанід Судаленка, валанцёры Андрэй Чапюк і Таццяна Ласіца. Кіеў, Украіна. 17 верасня 2021 года.
Фота: Белсат

Цяпер за кратамі застаюцца старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік гомельскай «Вясны» Леанід Судаленка, валанцёры Андрэй Чапюк і Таццяна Ласіца.

У Кіеве акцыя салідарнасці адбылася на пешаходным мосце над алеяй Герояў Нябеснай сотні а 10:00. Удзельнікі акцыі трымалі ў руках партрэты зняволеных вясноўцаў.

Кіеў, Украіна. 17 верасня 2021 года.
Фота: Белсат
Кіеў, Украіна. 17 верасня 2021 года.
Фота: Белсат
Кіеў, Украіна. 17 верасня 2021 года.
Фота: Белсат
Кіеў, Украіна. 17 верасня 2021 года.
Фота: Белсат
Кіеў, Украіна. 17 верасня 2021 года.
Фота: Белсат

Таксама акцыі салідарнасці адбудуцца ў наступных гарадах:

  • Парыж, 12:00, Ратушная плошча гораду, Атэль-дэ-Віль;
  • Варшава, 18:00, Кракаўскае прадмесце, каля помніку Мікалаю Каперніку;
  • Вільня, 18:00, Лукішскі пляц;
  • Тбілісі, 18:30, вуліца Шаты Руставэлі 8 (Парламент Грузіі);
  • Батумі, 18:30, порт Батумі;
  • Адэса, 19:30, вуліца Прыморская (пешаходны мост Цешчын).
Артыкулы
Што такое «Вясна»? Кароткая гісторыя праваабарончага цэнтру, на які напала дзяржава
2021.07.14 15:55

АД, belsat.eu

Стужка навінаў