Ціханоўская абмеркавала магчымасць візітаў у Ватыкан і Турцыю


Святлана Ціханоўская і нунцый Ватыкану ў Францыі.
Фота: christianvision / Telegram

Падчас свайго афіцыйнага візіту ў Францыю Святлана Ціханоўская правяла шэраг міжнародных сустрэчаў.

Як паведамляе «Хрысціянская візія», Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Парыжы з Апостальскім нунцыем у Францыі арцыбіскупам Чэлестынам Мільёры і абмеркавала з ім магчымы візіт у Ватыкан.

Таксама яна абмеркавала з прадстаўніком Турцыі магчымы візіт у гэтую краіны.

Таксама Святлана Ціханоўская правяла перамовы прэзідэнтам Нацыянальнай асамблеі Францыі Рышарам Феранам, старшынёй камітэту еўрапейскіх справаў Нацыянальнай асамблеі Сабін Тыле, амбасадарам ЗША ў Францыі і супрацоўнікамі амбасады, дэпутатам парламента П’ерам-Аляксандрам Англадэ, кіраўніком камісіі міжнародных справаў Жанам-Луі Бурланжам, кіраўніком канферэнцыі прэзідэнтаў універсітэтаў Мануэлем Тунонам дэ Лара.

Ціханоўская прапанавала парламентам прыязных краін заняць выразную пазіцыю па непрызнанні рэжыму ў Беларусі, разгледзець магчымасць пачатку міжнароднага расследавання супраць рэжыму ў міжнародным крымінальным судзе і міжнародным судзе ААН, бязвізавы рэжым для беларусаў, забарону на імпарт азотных угнаенняў і драўнянай прадукцыі ды іншыя пытанні.

Hавiны
Кіраўнік МЗС Францыі: Мы не пагодзімся з жорсткімі рэпрэсіямі рэжыму
2021.09.16 11:20

МГ belsat.eu

Стужка навінаў