Супраць гарадзенскага блогера Vadimati распачалі дзве крымінальныя справы


Блогер Вадзім Ермашук (Vadimati) праходзіць падазраваным па двух крымінальных справах. Пра гэта стала вядома 16 верасня, паведамляе партал Hrodna.life.

Вадзіма падазраюць па арт. 368 КК («Абраза Прэзідэнта») і арт. 370 КК («Здзек з дзяржаўных сімвалаў»).

Абвінавачванне блогеру пакуль не прад’явілі.

Гарадзенскі блогер Вадзім Ермашук.
Фота: Instagram / ermashukvadimati

Затрымалі Вадзіма ў Шчучыне 16 жніўня. На трэція содні пасля затрымання – 19 жніўня, Ермашука асудзілі на 25 содняў арышту ў Шчучынскім раённым судзе па арт. 24.23 КаАП за нібыта заклікі прыехаць на спартовае масавае мерапрыемства – скейт-пляцоўку ў Шчучыне. Па заканчэнні тэрміна блогер атрымаў яшчэ 15 содняў па новым артыкуле, атрымаўшы агулам 40 содняў адміністрацыйнага арышту.

Таксама, магчыма, 20 верасня пройдзе судовае паседжанне па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць».

Блізкія кажуць, што Вадзіму перадаюць шмат перадач, тэлеграм і паштовак.

Hавiны
Супраць гарадзенскага блогера Vadimati рыхтуюць некалькі крымінальных справаў
2021.09.15 12:08

АД, belsat.eu

Стужка навінаў