Мінздароўя паведаміла пра рэкорд колькасці захварэлых на каронавірус


ПЦР-тэст на каронавірус.
Фота: med-soyuz.com.ua

У Беларусі абнавіўся афіцыйны рэкорд колькасці захварэлых на каронавірус за содні. Пра рэкордныя лічбы паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Мінулы максімум трымаўся з 13 снежня 2020 года, тады афіцыйна было 1975 выпадкаў COVID-19 за содні.

Новы рэкорд Мінздароўя складае 1979 выпадкаў.

Hавiны
Новая хваля каронавіруса ў Беларусі: чэргі, нястача дактароў і абмежаванні ковідных выплатаў
2021.09.17 16:00

Пра імклівы рост колькасці інфікаваных каронавірусам і рост колькасці ахвяраў пандэміі паведамляюць і чытачы «Белсату».

Разам з тым, варта ўлічваць, што, на думку спецыялістаў, Мінздароўя Беларусі істотна заніжае рэальную колькасць хворых на каронавірус.

А статыстыка смяротнасці ў краіне не абнаўлялася з вясны 2020 года.

Hавiны
«Настоящее Время»: Ад каронавіруса ў Беларусі памерлі 32 тысячы асобаў
2021.08.09 21:47

МГ belsat.eu

Стужка навінаў