«Гэта нейкі здзек». Родным Рамана Бандарэнкі нічога не паведамілі аб прыпыненні крымінальнай справы


Сястра Рамана Вольга Кучарэнка расказала «Белсату», што сям’я пра ўсё даведалася з прэсы: учора аб прыпыненні справы паведаміла «Наша ніва» са спасылкай на свае крыніцы, сёння гэта пацвердзіла Генеральная пракуратура ў сваім Telegram-канале.

Партрэт забітага Рамана Бандарэнкі.
Фота: Белсат

Ад раніцы адвакатка сачыла за сайтам Генпракуратуры і чакала інфармацыі, а сям’і ніхто з праваахоўнікаў не тэлефанаваў і не пісаў.

Што рабіць цяпер, вырашаюць адвакат і маці забітага. Збіраюцца прынамсі звярнуцца па тлумачэнні.

«Пісаць заявы ці, я не ведаю, якія яшчэ магчыма на заканадаўчым узроўні паперы, мы будзем. Бо я лічу, што гэта проста нейкі здзек», – кажа Вольга Кучарэнка, сястра забітага.

Ад 25 лютага, калі распачалі крымінальную справу і выклікалі маці Рамана на допыт, ніякай інфармацыі сям’і не давалі. Сям’я не ведае, ці наогул былі падазраваныя ў справе.

Справу ад пачатку заводзілі не за забойства, а за «Наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага» (ч.3 арт. 147 КК РБ). Цяпер яе прыпынілі ў сувязі з «невыяўленнем асобы, якую належыць прыцягнуць у якасці абвінавачанага».

Хто менавіта забіў Рамана Бандарэнку, невядома. Аднак сярод прысутных падчас нападу 12 лістапада 2020 года на запісах з камераў назірання пазналі экс-кіраўніка Федэрацыі хакею Беларусі Дзмітрыя Баскава, неаднаразовага чэмпіёна свету па тайскім боксе і кікбоксінгу Дзмітрыя Шакуту і прэс-сакратара Лукашэнкі Наталлі Эйсмант.

Абноўлена
Узгадваем тых, чые смерці звязваюць з пратэстамі 2020 года. Што сёння кажуць следчыя і сваякі?
2021.05.11 14:00

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў