Блогерцы Вользе Такарчук працягнулі тэрмін зняволення яшчэ на месяц


Палітзняволенай маці дваіх дзяцей Вользе Такарчук падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на пмесяц. Цяпер яна знаходзіцца ў следчай турме №8 у Жодзіна.

Блогерка Вольга Такарчук з сынам.
Фота: Белсат

Вольгу затрымалі 19 траўня ў кватэры, дзе яна жыве з мужам і дзецьмі. Тады ў кватэры адбыўся ператрус, пасля якога блогерку затрымалі. Дагэтуль Вольгу затрымлівалі некалькі разоў пасля выбараў 2020 года.

Жанчына праходзіць падазраванай адразу па трох крымінальных артыкулах: па арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»), арт. 391 КК («Абраза суддзі») і арт. 188 КК (« Паклёп у дачыненні да супрацоўніка выбарчай камісіі»).

Следчых дзеянняў з ёй не праводзілі. Нягледзячы на тое, што Вольга мае дваіх непаўнагадовых дзяцей, у змене меры стрымання ёй адмовілі.

Таксама ў канцы жніўня з YouTube-каналу блогеркі зніклі з публічнага доступу відэа, якія яна выкладвала падчас пратэстаў. Да затрымання Вольга вяла палітычны блог на YouTube, які мае больш за 35 тысяч падпісчыкаў.

Беларус беларусу
Беларусы зладзілі свята для сем’яў палітвязняў
2021.06.10 14:22

АД, belsat.eu

Стужка навінаў