Украінскія медыі: З Крыму выехалі «прэм’ер» Аксёнаў і «спікер» Канстанцінаў


У ноч на 17 жніўня з анексаванага Расеяй Крыму выехалі кіраўнік калабаранцкага ўраду Сяргей Аксёнаў і спікер мясцовай Дзярждумы Уладзімір Канстанцінаў. Пра гэта паведамляе ўкраінскі 24 канал са спасылкай на крыніцы ў разведцы.

Сяргей Аксёнаў.
Фота: Сергей Аксенов / Facebook

Паводле яго, маскоўскі куратар паведаміў Аксёнаву і Канстанцінаву пра верагодную небяспеку для іх жыццяў. Тады акупацыйныя лідары пачалі вывозіць з Крыму сваіх жонак, дзяцей і палюбоўніц. Для паспяховай эвакуацыі чыноўнікаў у Растоў нават перакрывалі Крымскі мост.

Адначасова падначаленыя Аксёнава ў Крыме знішчалі дакументы.

«Па ўсёй верагоднасці, для рашэння вызначаных задач гаўляйтары могуць вяртацца на некалькі гадзін, але, падобна, з гэтага часу будуць жыць у Расеі», – піша ўкраінскае выданне.

Таксама ў Крыме расейскія войскі пачалі тэрміновае перамяшчэнне сваіх самалётаў і верталётаў у глыб паўвострава і нават на аэрадромы ў Расею.

Hавiны
Кіраваць акупаванай часткай Харкаўшчыны будзе карупцыянер з расейскага Краснадару
2022.08.17 20:19

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў