У Менску адбыўся пажар у Доме-музеі І з'езду РСДРП


Інфармацыя аб пажары з’явілася ў сеціве ўвечары 16 жніўня. Сёння гэтыя звесткі афіцыйна пацвердзілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў.

Як адзначаецца ў зводцы МНС, 16 жніўня ў 20:54 паступіла паведамленне аб пажары ў музеі. Там адбылося загаранне ацяпляльніка ў памяшканні тамбура прыбудовы пад абшыўкай сцяны, плошчаю палова квадратнага метра. Пашкоджаная драўляная канструкцыя прыбудовы і ацяпляльнік. Прычына пажару высвятляецца, адзначаюць ратавальнікі.

Першым пра пажар у музеі паведаміў увечары 16 жніўня тэлеграм-канал «Спадчына».

Дом-музей I зʼезду РСДРП – адзін з самых старых музеяў Менску. Ён быў адкрыты ў 1923 годзе ў будынку, дзе была заснаваная Расейская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя, якая пазней расколецца на фракцыі бальшавікоў і меншавікоў. Цяпер Дом-музей ёсць філіялам Нацыянальнага гістарычнага музею Рэспублікі Беларусь.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў