У Магілёве сышлі з рэек тры вагоны


Тры грузавыя вагоны сышлі з рэек на станцыі «Магілёў-2». Абышлося без пацярпелых, паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў.

Вагоны, што сышлі з рэек у Магілёве.
Фота: mchs.gov.by

17 жніўня а 14:10 паступіла інфармацыя пра сыход з рэек грузавых вагонаў на станцыі «Магілёў-2».

У цягніку з трынаццаці грузавых вагонаў тры сышлі з рэек: адзін – з бярвёнамі, два – з цэлюлозай.

Пры здарэнні ніхто не пацярпеў, затрымання ў руху цягніка няма. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў