Міліцэйскага начальніка з Рэчыцы затрымалі п’яным у Гомлі. Цяпер ён звольнены


Спачатку затрымалі, а пасля звольнілі начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Рэчыцы падпалкоўніка Аляксея Макавея. Пра гэта паведамляе «Флагшток».

Аляксей Макавей.
Фота: dneprovec.by

«Затрыманне Макавея адбылося ў ноч з суботы 30 ліпеня на нядзелю 31 ліпеня ў Гомлі. Ягоны аўтамабіль Mitsubishi ASX дагналі з мігцелкамі гомельскія ДАІшнікі. Міліцыянт выяўляў прыкметы моцнага алкагольнага ап’янення. Ад медычнага агляду адмовіўся. Справу замяць не атрымалася, пасля разносу на службе Макавей быў звольнены з РАУС», – піша выданне са спасылкай на свае крыніцы.

У навагоднюю ноч падначаленыя Макавея ў цэнтры Рэчыцы затрымалі Дзмітрыя Усхопава, які знаходзіўся ў стане алкагольнага апʼянення. У тую ж ноч затрыманы памёр. Сілавікі прызналі, што ў дачыненні да маладога чалавека ўжылі фізічную сілу.

Ужо пасмяротна Дзмітрыя Усхопава судзілі і прызналі вінаватым у захоўванні марыхуаны.

Hавiны
Асудзілі памерлага пасля затрымання жыхара Рэчыцы
2022.08.04 20:54

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў