Дзяніс Івашын у судзе ў Горадні: «Жыве Беларусь! Слава Украіне!»


17 жніўня пачалося другое паседжанне закрытага працэсу над журналістам Дзянісам Івашыным у Горадні. Падрабязнасці перадае радыё «Свабода».

Дзяніс і Вольга Івашыны. Дзяды, кастрычнік 2018-га. Фота з сямейнага архіву

Як стала вядома, палітвязень па-за паседжаннем суду ў калідоры выгукнуў «Жыве Беларусь! Слава Украіне!». Калі блізкія стаялі ў калідоры суду, працэс ужо пачаўся, то пачулі гул. Выявілася, што гэта працуе «глушылка», каб ніхто на калідоры не мог пачуць, што гавораць на закрытым працэсе ў залі.

Артыкулы
Як прайшоў першы дзень суда над палітзняволеным журналістам Дзянісам Івашыным
2022.08.15 20:48

Дзяніс Івашын быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 12 сакавіка 2021 году. Журналіста абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве і супрацы з украінскай выведкай (ч.1 арт.356 КК), а таксама ва ўмяшальніцтве ў дзейнасць органаў супрацоўніка ўнутраных справаў (арт.365 КК). Дзяніс знаходзіцца за кратамі ўжо 521 дзень. Палітвязню пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення.

Справу Івашына разглядае суддзя Валер Раманоўскі.

Дзяніс Івашын – гарадзенскі журналіст, вядомы расследаваннямі пра ўдзел беларускіх сілавікоў у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны ў складзе прарасейскіх фармаванняў, а таксама пра лёс чальцоў «Беркуту», якія ўцяклі з Украіны і служаць у беларускім АМАПе.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў