Больш толькі ўкраінцаў. У Польшчы падлічылі беларускіх студэнтаў


У Польшчы ў мінулым навучальным годзе навучалася больш як 11 тыс. студэнтаў з Беларусі. Пра гэта паведамляе Prawo.pl.

Грамадзяне Беларусі былі другімі паводле колькасці сярод усіх замежных студэнтаў Польшчы – 11 076 студэнтаў. Агулам у польскіх вну навучалася 86 тыс. замежнікаў, найбольш з іх – украінцы, якіх было 36 тысяч чалавек.

Hавiны
Рэпетытар Лівянт: Уступная кампанія ў ВНУ праваленая другі год запар
2022.08.11 14:33

На трэцім месцы знаходзіліся грамадзяне Індыі – 2448 чалавек. Студэнты з Расеі знаходзіліся на 10 месцы – 1665 асобаў.

Колькасць беларускіх студэнтаў у Польшчы ўвесь час расце. Калі ў 2012 годзе іх было 2344 асобаў, то ў 2020-м – ужо 9736.

Hавiны
Беларусы займаюць другое месца сярод легальна працоўных замежнікаў у Польшчы
2022.08.10 11:38

Паводле Міністэрства сям’і і сацыяльнай палітыкі Польшчы, на канец ліпеня 2022 года грамадзянаў Украіны, якія легальна працуюць у Польшчы, было 735,8 тыс. асобаў. Далей ідуць беларусы – 91,2 тыс., а трэцюю паводле велічыні групу складаюць грамадзяне Грузіі – 29,1 тыс.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў