Затрымалі шахцёра, які летась у верасні на знак пратэсту адмовіўся падымацца з шахты


На гадавіну са дня заснавання страйкаму «Беларуськалію» быў затрыманы Алег Кудзёлка, які ў верасні мінулага года адмовіўся падымацца на паверхню з шахты на знак пратэсту, паведамляе «Новы Час».

Шахцёр Алег Кудзёлка.
Фота: Tut.by

17 жніўня Кудзёлка прыйшоў у ДАІ, каб памяняць пасведчанне кіроўцы, дзе яго і затрымалі. Родныя Алега спрабуюць атрымаць інфармацыю, але міліцыянты не называюць канкрэтнай прычыны затрымання.

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманне звязанае з адміністратыўнай справай.

Нагадаем, што ў верасні мінулага года пасля начной змены ў шахце чацвёртага рудаўпраўлення работнік «Беларуськалію» Алег Кудзёлка не выйшаў на паверхню на знак пратэсту і абвесціў бестэрміновы страйк. Тады да шахцёра спусцілася адміністрацыя і горнаратаўнікі. Алег пабаяўся прымянення фізічнай сілы, таму самастойна выйшаў на паверхню.

Аб’ектыў
Чарговы падземны пратэст шахцёра «Беларуськалію»
2020.09.21 23:15

АД, belsat.eu

Стужка навінаў