Залева ў Менскай вобласці, затрыманне актывістаў і ліквідацыя Саюзу пісьменнікаў. Галоўнае за 17 жніўня

Belsat.eu падводзіць вынікі 17 жніўня – 374-га дня супрацьстаяння грамадства і ўладаў.

Гадавіна спробы страйку на буйных заводах

Роўна год таму на буйных заводах і прадпрыемствах Беларусі выбухнулі масавыя забастоўкі.

Год таму з Купалаўскага тэатру сышлі акторы – што з імі цяпер?

Моцная залева абрынулася на Менск

На Менск і Менскую вобласць 17 жніўня абрынулася залева, якая суправаджалася моцным ветрам.

Залева зламала афіцыйныя сцягі на адным з будынкаў у Менску, моцны вецер паваліў дрэвы і здзімаў смеццевыя бакі. Таксама быў разбураны дах гандлёвых шэрагаў на рынку ў Ждановічах.

Улады ліквідуюць Саюз беларускіх пісьменнікаў

Міністэрства юстыцыі выступіла з пазовам аб ліквідацыі грамадскай арганізацыі «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

«Усё чакана, ліст прыйшоў. Вярхоўным судом заведзеная грамадзянская справа па ліквідацыі ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», – гаворыцца ў паведамленні.

Саюз беларускіх пісьменнікаў – самая сталая творчая арганізацыя Беларусі, заснаваная ў 1933-1934 гадах. Яе ранейшая назвы – Саюз пісьменнікаў БССР і Саюз пісьменнікаў Беларусі. Яго першым кіраўніком быў Міхась Клімковіч, аўтар беларускага гімну «Мы, беларусы».

Улады Горадні ліквідуюць аб’яднанне раварыстаў

Затрымалі шахцёра, які летась у верасні на знак пратэсту адмовіўся падымацца з шахты

Шахцёр Алег Кудзёлка. Фота: Tut.by

На гадавіну са дня заснавання страйкаму «Беларуськалію» быў затрыманы Алег Кудзёлка, які ў верасні мінулага года адмовіўся падымацца на паверхню з шахты на знак пратэсту.

17 жніўня Кудзёлка прыйшоў у ДАІ, каб памяняць пасведчанне кіроўцы, дзе яго і затрымалі. Родныя Алега спрабуюць атрымаць інфармацыю, але міліцыянты не называюць канкрэтнай прычыны затрымання.

«Прасілі сказаць, што не ўсе сілавікі кепскія». Праваабаронца Наста Лойка падзялілася падрабязнасцямі сваёй справы

Каля гомельскага СІЗА затрымалі актывіста за майку з надпісам «Пишите письма!»

Затрыманы актывіст і валанцёр Ілля Міронаў вядомы тым, што актыўна піша лісты палітвязням – іхная колькасць пераваліла за дзве тысячы. На гэты раз яго затрымалі за цішотку з надпісам на спіне «Пишите письма!».

Ілля Міронаў. Фота: viasna96 / Telegram

Цяпер Міронава будуць судзіць за «незаконнае пікетаванне».

«Вясна»: Палітвязня Гурмана на 50 содняў змясцілі ў штрафны ізалятар

Паразмаўлялі з краязнаўцам, якога арыштавалі на 7 содняў за публікацыю гістарычнага фота

Выйшаў на волю бізнесмен Аляксандр Кныровіч

Бізнесовец Аляксандр Кныровіч на волі. Фота: Mademoiselle Aleksa / Facebook

У сеціве з’явілася фота вядомага беларускага бізнесоўца Аляксандра Кныровіча на волі, які ў 2018 годзе быў асуджаны на шэсць гадоў калоніі. Яго абвінавацілі ў даванні хабару.

Кныровіч адбываў пакаранне ў Віцебскай калоніі. З якой нагоды бізнесовец быў вызвалены, пакуль невядома. Але верагодна, што яму пералічылі тэрмін утрымання ў СІЗА да суда.

Праз дарогу ад месца забойства Генадзя Шутава адкрылася новае аддзяленне міліцыі

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу супраць дзяўчыны загінулага беларуса Шышова

Акцыя памяці Віталя Шышова каля амбасады Беларусі ў Кіеве. Фота: АА / Белсат

У дачыненні да Бажэны Жолудзь заведзеная справа паводле артыкулу аб «закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі» – ч. 3 арт. 361 КК.

Суд над Статкевічам і Ціханоўскім можа зацягнуцца да лістапада

Віцэ-прэзідэнт Афганістану Амрула Салех абвесціў сябе кіраўніком краіны

Салех зазначыў, што згодна з заканадаўствам, з’яўляецца пераемнікам прэзідэнта Ашрафа Гані, які склаў з сябе паўнамоцтвы і ўцёк за мяжу. Ён заклікаў афганцаў супраціўляцца радыкальнаму руху «Талібан».

Амрула Салех. Фота: Sajjad Hussain / AFP

«Згодна з Канстытуцыяй Афганістана ў выпадку адсутнасці, уцёкаў або смерці прэзідэнта выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы становіцца віцэ-прэзідэнт. У цяперашні час я знаходжуся ў сваёй краіне і з’яўляюся законным прэзідэнтам», – напісаў Салех у сваім Twitter.

Хто такія талібы, якія захапілі Афганістан і нарабілі шораху ў свеце

Амерыканскі вайсковы самалёт эвакуяваў з Кабулу 640 чалавек

Перапоўнены самалёт з афганскімі ўцекачамі. Фота: Marcus Weisgerber / Twitter

Вайсковы борт Boeing C-17 Globemaster III міністэрства абароны ЗША эвакуяваў з Кабулу ў Катар каля 640 чалавек. Вайскоўцы не планавалі браць на борт мясцовых жыхароў, паведамілі журналістам у міністэрстве абароны ЗША, яны патрапілі на борт самастойна, праз паўадкрытую рампу самалёта.

Рававы пра сабатаж на заводах і «памыйны прафсаюз»

Дзе крута адпачыць у Беларусі? Гайд ад беларускага экскурсавода

АД, belsat.eu

Тэгі: навіны
Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны