Выйшаў на волю бізнесмен Аляксандр Кныровіч, якому ў ліпені 2018-га прысудзілі шэсць гадоў калоніі


У сеціве з’явілася фота вядомага беларускага бізнесоўца Аляксандра Кныровіча на волі, які ў 2018 годзе быў асуджаны на шэсць гадоў калоніі.

Бізнесовец Аляксандр Кныровіч на волі.
Фота: Mademoiselle Aleksa / Facebook

Кныровіч адбываў пакаранне ў Віцебскай калоніі. З якой нагоды бізнесовец быў вызвалены, пакуль невядома. Але верагодна, што яму пералічылі тэрмін утрымання ў СІЗА да суда.

Нагадаем, у ліпені 2018 года суд Фрунзенскага раёну Менску прысудзіў бізнесоўцу і дырэктару «СарматТэрма-Інжынірынгу» Аляксандру Кныровічу шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. У тым жа годзе яму скарацілі тэрмін зьняволеньня на год.

Бізнесовец Аляксандр Кныровіч у залі суда.
Фота: ​​svaboda.org

Яго абвінавацілі ў даванні хабару, «адкатах», якія нібыта падвышалі кошт камунальных паслуг для беларусаў, ды ўхіленні ад сплаты падаткаў. Асуджаны бізнесовец, які 17 месяцаў да суда правёў у турме КДБ, сваёй віны не прызнаў.

Тады справу шмат хто называў палітычнай, бо Кныровіч быў адным з самых медыйных бізнесменаў у краіне, які адкрыта крытыкаваў Лукашэнку.

Аб’ектыў
«Проста адкупіцца немагчыма». Хто хоча пасадзіць Кныровіча?
2018.04.17 22:39

АД, belsat.eu

Стужка навінаў