«Вясна»: Палітвязня Гурмана на 50 содняў змясцілі ў штрафны ізалятар


Вадзім Гурман.
Фота: rh.by

Палітвязня Вадзіма Гурмана перавялі ў ШІЗА на 50 сутак. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Таксама паведамляецца, што палітвязня збіваюць і прымушаюць маршыраваць 5-6 гадзін у дзень па нацыянальным бел-чырвона-белым сцягу пад песню «Красная Армия всех сильнее».

Таксама ў Вадзіма Гурмана абвастрыліся праблемы са зрокам. Прапускаючы наведванне лекара, ён можа да 30-і гадоў цалкам аслепнуць.

Артыкулы
Палітвязню Вадзіму Гурману патрэбная медычная дапамога, ён можа страціць зрок
2021.05.25 19:21

8 лютага маладзечанская суддзя Вольга Дубовік прысудзіла Гурману тры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Згодна з абвінавачваннем, ён 9 жніўня актыўна ўдзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і не падпарадкоўваўся супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Гурман выкрыкваў лозунгі, правакаваў грамадзян на актыўныя дзеянні, а таксама пагражаў гвалтам міліцыянерам.

На судзе Гурман прызнаў віну паводле артыкулу 342 КК, але не паводле 364-м. Ён распавёў, што пры затрыманні АМАПам, якое адбылося праз два дні 11 жніўня, яго і іншых білі і залілі газам твар, пагражалі згвалтаваннем і спрабавалі зняць штаны

У чэрвені ў Вадзіма і ягонай дзяўчыны Віялеты нарадзіліся двайняты Давід і Ева.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў