Віцэ-прэзідэнт Афганістану Амрула Салех абвесціў сябе кіраўніком краіны і заклікаў змагацца з талібамі

Віцэ-прэзідэнт Амрула Салех зазначыў, што згодна з заканадаўствам, з’яўляецца пераемнікам прэзідэнта Ашрафа Гані, які склаў з сябе паўнамоцтвы і ўцёк за мяжу. Цяпер ён знаходзіцца ўнутры Афганістану і заклікаў афганцаў супраціўляцца радыкальнаму руху «Талібан».

Амрула Салех. Фота: Sajjad Hussain / AFP

«Згодна з Канстытуцыяй Афганістана ў выпадку адсутнасці, уцёкаў або смерці прэзідэнта выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы становіцца віцэ-прэзідэнт. У цяперашні час я знаходжуся ў сваёй краіне і з’яўляюся законным прэзідэнтам», – напісаў Салех у сваім Twitter.

Таксама Салех выступіў з заклікам да суграмадзян далучыцца да супраціву. Паводле яго слоў, Афганістан – гэта не В’етнам, а талібы нават аддалена не падобныя на паўстанцаў Нацыянальнага фронту вызвалення Паўднёвага Вʼетнаму.

Нагадаем, што 15 жніўня прадстаўнікі тэрарыстычнага руху «Талібан» абвясцілі аб усталяванні свайго кантролю над усёй тэрыторыяй Афганістана, а таксама ўвайшлі ў прэзідэнцкі палац у Кабуле. Пасля гэтага прэзідэнт Ашраф Гані пакінуў краіну.

«Талібан» перамог: баевікі атачылі Кабул, урад Афганістана рыхтуецца да перадачы ўлады

Хто такія талібы, якія захапілі Афганістан і нарабілі шораху ў свеце

АД, belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны