Улады Горадні ліквідуюць аб'яднанне раварыстаў


Веласцежка на набярэжнай ракі Свіслач. Менск, Беларусь. 1 траўня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

У Горадні хочуць ліквідаваць грамадскае абʼяднанне веласіпедыстаў «ВелаГродна». Упраўленне юстыцыі гарадзенскага аблвыканкаму праводзіла праверку, па выніках якой падало ў суд пазоў аб ліквідацыі арганізацыі.

Афіцыйная падстава – парушэнні і памылкі ў дакументазвароце і некалькі іншых пунктаў.

Першая сустрэча ў судзе адбудзецца ў канцы жніўня.

Грамадскае абʼяднанне «ВелаГродна» было зарэгістраванае 2 кастрычніка 2013 года. На працягу ўсяго гэтага часу раварысты Горадні звярталіся да чыноўнікаў, каб стварыць у горадзе годную веласіпедную інфраструктуру.

Арганізацыя ўваходзіла ў склад каардынацыйных грамадскіх Саветаў: у Савет па турызме і Савет па развіцці веларуху пры Гарадзенскім выканаўчым камітэце, у экалагічны Савет пры Камітэце прыродных рэсурсаў. «ВелаГродна» таксама ўдзельнічала ў грамадскіх абмеркаваннях будаўніцтва новых мікрараёнаў.

Hавiны
Гарадзенскі дзіцячы госпіс вырашылі ліквідаваць, падалі ў суд
2021.08.14 14:00

СК/МГ belsat.eu

Стужка навінаў