Суд над Статкевічам і Ціханоўскім можа зацягнуцца да лістапада


Мікалай Статкевіч выступае падчас мітынгу ў падтрымку апазіцыйных палітыкаў, якія збіраюць подпісы для вылучэння ў якасці кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Менск, Беларусь, 24 траўня 2020 года.
Фота: Васіль Фядосенка / Reuters / Foru

Суд над палітыкамі Мікалаем Статкевічам і Сяргеем Ціханоўскім можа зацягнуцца на больш, чым меркавалася раней. Пра гэта ў лісце да сваёй жонкі Марыны Адамовіч напісаў Мікалай Статкевіч.

«Ён напісаў пра тое, што, верагодна, суд працягнецца нашмат даўжэй, чым можна меркаваць. Што, магчыма, ён працягнецца нават да лістапада. І таму ён мяне просіць берагчы сілы», – паведаміла Марына Адамовіч у відэа на Youtube-канале «Народная Грамада».

Артыкулы
Чыноўнікі не кажуць, чаму суд у «справе Ціханоўскага» праходзіць у закрытым рэжыме ў СІЗА
2021.07.12 16:41

З 24 чэрвеня ў закрытым рэжыме ў Гомельскім СІЗА судзяць адразу шэсць палітвязняў: Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Цыгановіча, Арцёма Сакава і Дзмітрыя Папова. Фігурантаў «справы Ціханоўскага» абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, распальванні сацыяльнай варожасці ў Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў.

На паседжанні не пускаюць нават сваякоў абвінавачаных з мэтаю «гарантавання бяспекі ўдзельнікаў працэсу і абароны таямніцы, якая ахоўваецца законам». Але афіцыйна чыноўнікі не даюць тлумачэнняў такой захады.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў