Сарваныя сцягі і абваленыя дахі. Моцная залева абрынулася на Менск


Паваленыя сцягі каля Салігорску.
Фота: ЖКХ-23% / Telegram

На Менск і Менскую вобласць 17 жніўня абрынулася залева, якая суправаджаецца моцным ветрам.

Тэлеграм-канал Антона Матолькі паведамляе, што залева ў Менску зламала афіцыйныя сцягі на адным з будынкаў.

Таксама быў разбураны дах гандлёвых шэрагаў на рынку ў Ждановічах.

У Заслаўі, Ратамцы і менскім Сухараве праз навальніцу знікала электрычнасць, паведамляе «ЖКХ-23%»..

Няма электрычнасці і ва Уздзенскім раёне. А на трасу Р43 пад Салігорскам упала адразу чатыры дрэвы.

Затопленыя вуліцы Менску 17 жніўня 2021 г.
Фота: ЖКХ-23% / Telegram

Таксама моцны вецер валіць дрэва і здзімае смеццевыя бакі ў Менску.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў