Каля гомельскага СІЗА затрымалі актывіста за майку з надпісам «Пишите письма!»


У Гомлі каля СІЗА затрымалі актывіста і валанцёра Іллю Міронава, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

Ілля Міронаў. Скрыншот з відэа: Штодзень / Youtube

Міронаў вядомы тым, што актыўна піша лісты палітвязням – іхная колькасць пераваліла за дзве тысячы. На гэты раз яго затрымалі за цішотку з надпісам на спіне «Пишите письма!». Цяпер Міронава будуць судзіць за «незаконнае пікетаванне».

Ілля Міронаў.
Фота: viasna96 / Telegram

Міронава ўжо затрымлівалі ў ліпені, аднак выпусцілі, пратрымаўшы 8 содняў за кратамі. Ён праходзіць у якасці падазраванага па справе аб тэрарызме.

Размова
Валанцёр: Падтрымлівайце не толькі зняволеных, але і тых, хто на свабодзе
2021.05.13 22:20

АД, belsat.eu

Стужка навінаў