Амерыканскі вайсковы самалёт эвакуяваў з Кабулу 640 чалавек. Фота


Амерыканскі вайсковы самалёт эвакуяваў з Кабулу 640 чалавек, піша выданне Defense One. Пры гэтым аперацыя атрымалася спантанна.

Вайсковы борт Boeing C-17 Globemaster III міністэрства абароны ЗША ўвечары 15 жніўня эвакуяваў з Кабулу ў Катар каля 640 чалавек. Вайскоўцы не планавалі браць на борт мясцовых жыхароў, паведамілі журналістам у міністэрстве абароны ЗША, яны патрапілі на борт самастойна, праз паўадкрытую рампу самалёта.

Перапоўнены самалёт з афганскімі ўцекачамі.
Фота: Marcus Weisgerber / Twitter

Замест таго, каб спрабаваць прымусіць уцекачоў пакінуць борт, «экіпаж прыняў рашэнне ляцець», – сказаў журналістам адзін з вайскоўцаў. «Прыкладна 640 мірных жыхароў Афганістану высадзіліся з самалёта, калі ён прыбыў у пункт прызначэння», – сказаў прадстаўнік міністэрства абароны ЗША.

Першапачаткова амерыканца лічылі, што на борце 800 пасажыраў. Але пазней прадстаўнік міністэрства абароны, на ​​ўмовах ананімнасці, распавёў журналістам, што сапраўдная колькасць афганцаў – каля 640 чалавек.

Самалёт паспяхова прызямліўся на вайсковую базу ЗША ў Катары.

Hавiны
Хто такія талібы, якія захапілі Афганістан і нарабілі шораху ў свеце
2021.08.17 07:48
Hавiны
Байдэн: Наша місія ў Афганістане зрабіла шмат памылак, шмат промахаў за апошнія два дзесяцігоддзі
2021.08.17 10:01

AA belsat.eu

Стужка навінаў