Ва Украіне затрыманы былы начальнік упраўлення СБУ ў Крыме: яго падазраюць у дзяржаўнай здрадзе


Супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны і Дзяржаўнага бюро расследаванняў у суботу, 16 ліпеня, затрымалі былога начальніка СБУ ў Крыме Алега Кулініча, паведамляюць украінскія медыі. Яму інкрымінуюць некалькі артыкулаў Крымінальнага кодэксу Украіны, у тым ліку дзяржаўную здраду, піша «Українська правда» са спасылкай на ўласныя крыніцы ў праваахоўных органах.

Затрыманне былога начальніка СБУ ў Крыме Алега Кулініча.
Фота: СБУ
Затрыманне былога начальніка СБУ ў Крыме Алега Кулініча.
Фота: novynarnia.com

Артыкул «Дзяржаўная здрада» ва ўкраінскім КК прадугледжвае да 15 гадоў зняволення.

Алег Кулініч быў прызначаны на пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення СБУ ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым у жніўні 2020 года. Антыкарупцыйныя грамадскія актывісты Украіны не былі згодныя з такім прызначэннем. У сакавіку 2022 года Уладзімір Зяленскі звольніў Кулініча.

Цяпер у сацсетках робіцца акцэнт на тым, што былы начальнік упраўлення СБУ ў Крыме на пачатку 1990-х гадоў праходзіў навучанне ў Акадэміі ФСБ Расеі, а потым працаваў у контрвыведцы Федэральнай службы РФ.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў