Украіна дапускае нанясенне ўдараў па Крыме з дапамогай амерыканскіх HIMARS


Украіна можа выкарыстаць рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS супраць расейскіх аб’ектаў у Крыме, заявіў у эфіры тэлемарафону прадстаўнік ГУР Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі, піша Reform.by.

Амерыканская рэактыўная сістэма залпавага агню M142 HIMARS.
Фота: APFootage

Прадстаўнік ГУР зазначыў, што на сённяшні дзень расейскі Чарнаморскі флот актыўна наносіць ракетныя ўдары па Украіне. Крым, паводле Скібіцкага, зрабіўся «хабам перамяшчэнняў» расейскай вайсковай тэхнікі, якая і можа стаць мішэнню HIMARS.

«Перш за ўсё, гэта сістэмы «Калібр», гэта фрэгаты, малыя ракетныя караблі, гэта падводныя лодкі, якія на сталай аснове штодня нясуць баявое дзяжурства, чакаюць каманды і потым праводзяць пускі, нягледзячы на час дня… – сказаў Вадзім Скібіцкі. – Таму гэта таксама адна з цэляў, якія неабходна паражаць, каб гарантаваць бяспеку нашых грамадзянаў, нашых аб’ектаў і ўвогуле Украіны».

Hавiны
Байдэн ухваліў перадачу Украіне новага пакету вайсковай дапамогі
2022.07.09 09:08

M142 HIMARS – амерыканская рэактыўная сістэма залпавага агню, якая можа несці шэсць рэактыўных снарадаў ці адну аператыўна-тактычную балістычную ракету ATACMS. Сістэма мантуецца на базе калёснага шасі. У залежнасці ад боепрыпасаў, дальнасць стральбы складае ад 2 да 500 км. У прыватнасці, на адлегласць 500 км можа ляцець ракета MGM-140 ATACMS з баявой часткай масай да 560 кг.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў