Брытанскі адмірал: Расея страціла ў вайне з Украінай 50 тысяч чалавек забітымі і параненымі


Расея страціла больш за 30% сваёй баяздольнасці з пачатку вайны ва Украіне, заявіў камандуючы брытанскімі ўзброенымі сіламі Энтані Радакін. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

Паводле ягоных словаў, каля 50 тысяч расейскіх вайскоўцаў былі забітыя ці атрымалі раненні. Акрамя таго, з пачатку вайны было знішчана 1700 расейскіх танкаў, каля чатырох тысяч бронемашын былі выведзены са строю.

Усё гэта дае Украіне ўпэўненасць у тым, што яна зможа выйграць вайну, мяркуе Радакін.

«Яны [украінцы] вельмі дакладна настроены на тое, каб вярнуць усю сваю тэрыторыю на ўмовах Украіны», – сказаў ён.

Апошні раз Мінабароны Расеі паведамляла пра страты расейскай арміі 25 сакавіка: тады ведамства прызнала, што загінуў 1351 вайсковец і яшчэ 3825 атрымалі раненні.

Аналітыка
Новыя лічбы вайны: якія страты зазналі Украіна і Расея
2022.06.06 19:22

У Генеральным штабе Збройных сілаў Украіны 17 ліпеня паведамілі, што з пачатку канфлікту Расея страціла каля 38 300 чалавек.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў