Віктар Пракапеня зноў хоча прыбраць пра сябе нязручную інфармацыю


Віктар Пракапеня.
Фота: Белорусский Партизан

Праз PR-дырэктара сваёй крыптабіржы Currency.com ён просіць «Еўрарадыё»змяніць тэкст двух артыкулаў, за 2016 і 2017 гады, паведамляе «Еўрарадыё».

У артыкулах побач з кампаніяй VP Capital і Пракапенем згаданы інвестфонд Larnabel Enterprises і расейскі бізнесовец Міхаіл Гуцарыеў ці сям’я Гуцарыевых. У канцы чэрвеня Еўразвяз увёў санкцыі супраць яго.

«Цяпер нас просяць выправіць «недакладнасць»: маўляў, Larnabel Enterprises належыць не Міхаілу Гуцарыеву і не «сямʼі Гуцарыевых», а толькі сыну алігарха Саіду. Пакуль Еўрарадыё не атрымае пацвярджэнняў, што ў 2016 годзе Міхаіл Гуцарыеў не меў дачынення да Larnabel Enterprises, мы не будзем выпраўляць «недакладнасць» і змяняць навіну», – паведамляе «Еўрарадыё».

Увесну 2015 года Віктар Пракапеня быў затрыманы дзяржаўнымі органамі Беларусі па абвінавачванні ў атрыманні прыбытку ў памеры 650 тысяч долараў ад прадпрымальніцкай дзейнасці ў сферы продажу IT-тэхналогій без дзяржрэгістрацыі ў якасці субʼекта гаспадарання. У канцы 2015 года прадпрымальнік быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. У лютым 2016 года ўсе справы былі закрытыя за адсутнасцю складу злачынства.

Гісторыя з расследаваннем, затрыманнем і закрыццём справы шырока асвятлялася ў СМІ. У канцы 2017 года юрысты Віктара Пракапені звярталіся да розных медыя з запытам аб выдаленні або карэкцыі публікацый у сувязі з тым, што, на іх думку, юрыдычныя факты ў матэрыялах былі фактычна няслушныя. Некаторыя выданні адкарэктавалі публікацыі або выдалілі іх, і гэты факт выклікаў скандал і абмяркоўвалася сродкамі масавай інфармацыі ў кантэксце журналісцкай этыкі і стандартаў.

Гарачы каментар
«Пракапеня – герой, які ўскрыў гнайнік». Медыяаналітык распавёў, як заўважыў знікненне матэрыялаў у СМІ пра бізнесоўца
2017.12.27 22:26

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў