У Менску зафіксаваны новы тэмпературны рэкорд


Дзеці гуляюць у фантане каля Палацу спорту. Менск, Беларусь. 22 чэрвеня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Па Беларусі на 17 ліпеня чакаецца максімальная тэмпература да +36 градусаў і пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.

Максімальная тэмпература паветра +29.. + 34, месцамі +35.. + 36. У Менску сёння пераменная воблачнасць. Кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 70-80%), магчыма навальніца. Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага, пры навальніцы парывісты. Тэмпература паветра раніцай +22.. + 25, днём +29.. + 32, вечарам +23.. + 26.

Анамальная спёка ўсталявала яшчэ 23 рэкорды на беларускіх метэастанцыях, іх агульная колькасць за гэты перыяд узрасла да 146, паведамляе БелаПАН.

16 ліпеня ў Менску перакрыты абсалютны максімум дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў – 33,3 градуса вышэй за нуль супраць 33 у 1931 годзе.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў