Вынікі пошуку для:

Пасля 72 гадзін затрымання на волю выходзяць праваабаронцы і грамадскія дзеячы

Яўгенія Бабаева пасля вызвалення, 17 ліпеня. Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна»

У суботу 17 ліпеня вызвалілі праваабаронцаў Яўгенію Бабаеву, Сяргея Мацкевіча, Андрэя Палуду, Алёну Лапцёнак, а таксама кіраўніка полацкай ячэйкі Свабоднага прафсаюзу беларускага Мікалая Шараха, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна». Усе яны былі затрыманыя 14 ліпеня.

У Мікалая Шараха 14 ліпеня дома супрацоўнікі Полацкага РАУСа правялі ператрус у рамках крымінальнай справы паводле арт.341 КК РБ – «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці». Пасля Мікалая павезлі ў офіс установы Цэнтр інфармацыйна-прававой падтрымкі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва «Адвакацыя» і правялі ператрус там.

Прафсаюзнага лідара на 72 гадзіны забралі ў Полацкі РАУС. 17 ліпеня Мікалай Шарах выйшаў на волю.

Мікалай Шарах. Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Адпусцілі таксама праваабаронцу «Вясны» Яўгенію Бабаеву. Яна правяла ў зняволенні 72 гадзіны і застаецца падазраванай па крымінальнай справе. З Яўгеніі ўзялі падпіску аб нявыездзе.

Кіраўнік цэнтру «Супольнасць» Сяргей Мацкевіч выйшаў з Акрэсціна з падпіскай аб нявыездзе. Грамадскага дзеяча затрымалі 14 ліпеня ў вёсцы. Сілавікі правялі ператрус спачатку ў вясковай хаце, а потым забралі Сяргей і абшукалі яшчэ ягоную кватэру ў рамках крымінальных справаў паводле ч.1 і ч.2 арт.342 («Арганізацыя і падрыхоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і ч.2 арт.243 КК РБ («Ухіленне ад выплаты падаткаў»).

Адпусцілі таксама каардынатара кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэя Палуду і праваабаронцу Алену Лапцёнак.

ГГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны