Партыю кантрабандных беларускіх цыгарэтаў на амаль два мільёны еўра затрымалі літоўскія памежнікі


Цыгарэты Minsk Capital MS перавозіліся ў дошках. За стырном грузавіка быў беларус. Кантрабанду затрымалі літоўскія мытнікі і памежнікі на мяжы з Беларуссю яшчэ ў пандзелак, 12 ліпеня, паведамляе партал delfi.lt са спасылкай на Крымінальную службу Літоўскай мытні.

Партыю кантрабандных беларускіх цыгарэтаў затрымалі літоўскія памежнікі.
Фота: delfi.lt

Партыю цыгарэтаў знайшлі ў грузавіку Scania. Кіроўца – грамадзянін Беларусі – сцвярджаў, што вязе транзітам праз Літву ў Польшчу 20,5 тон драўніны. Падчас прастуквання грузу падазрэнне ў памежнікаў выклікаў глухі гук, характэрны для запоўненых поласцяў. Дэтальная праверка паказала тайнікі ў дошках, у якіх і перавозіліся цыгарэты.

Hавiны
Польскія мытнікі выявілі рэкордную кантрабанду цыгарэтаў у гісторыі краіны
2021.05.07 12:48

Паводле папярэдніх звестак, у грузавіку магло быць каля 560 тысяч пачак цыгарэтаў коштам прыкладна 1,94 мільёны еўра.

Кіроўцу затрымалі на двое содняў, а потым адпусцілі, але з мерамі стрымання – выняцце дакументаў, падпіска аб нявыездзе і грашовы заклад.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў