Палітвязням прыходзяць лісты ад Васкрасенскага з заклікам пісаць прашэнні аб памілаванні


Як стала вядома Белсату, палітвязням, якія адбываюць пакаранне ў папраўчых установах адкрытага тыпу (так званая хімія), прапануюць да 31 жніўня напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Лісты з такім заклікам прыходзяць ад імя ўстановы «Круглы стол дэмакратычных сілаў» і падпісаныя Юрыем Васкрасенскім. Паводле дакументу, падрыхтаваны праект закона аб амністыі, які накіраваны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў і вывучаецца профільнай камісіяй. Рыхтуецца спіс асобаў для амністыі, і палітвязням прапануецца «пасадзейнічаць» таму, каб туды трапіць.

«Мы разумеем, якія эмоцыі Вы адчуваеце. Дома Вас чакаюць родныя і блізкія. Вы можаце вярнуцца да вольнага жыцця, прыносячы карысць сваёй сям’е, што так неабходна ва ўмовах небывалага эканамічнага ціску на нашу краіну», – гаворыцца ў лісце.

Палітвязням прыходзяць лісты ад Васкрасенскага з заклікам пісаць прашэнні аб памілаванні. 17 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат

Па нашай інфармацыі, разаслана 620 падобных лістоў. Тыя, хто напіша прашэнне, маюць шанец выйсці на волю да 17 верасня, абвешчанага дня адзінства. Заклікаюць пісаць прашэнне на памілаванне не толькі вязняў, але і ўсіх, хто знаходзіцца пад следствам па палітычных справах.

Палітолаг Юры Васкрасенскі называе сябе былым супрацоўнікам перадвыбарчага штаба Віктара Бабарыкі і пазіцыянуе сябе як галоўны пасярэднік паміж уладамі і апазіцыяй. Сам Бабарыка праз сваіх адвакатаў перадаваў з СІЗА, што «спадар Васкрасенскі не быў чальцом штабу, не належаў да кола асобаў, якія прымалі рашэнні, і ніколі не атрымліваў ніякіх даручэнняў. Таму зʼяўляецца неўпаўнаважанай асобай».

Летам 2020-га Юрый Васкрасенкі каардынаваў збор подпісаў у Першамайскім раёне Менску за прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыка. Праз некалькі дзён пасля выбараў яго затрымалі. Яшчэ праз некалькі дзён у эфіры беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў паказалі кадры допыту, на якіх Васкрасенкі нібыта ўсвядоміў, што масавыя вулічныя мерапрыемствы ператвараюцца ў бескантрольны хаос, таму напісаў у КДБ яўку з павіннай. Пасля ён стаў удзельнікам сустрэчы ў ізалятары КДБ з Аляксандрам Лукашэнкам і неўзабаве выйшаў на волю.

Пасля гэтага Васкрасенскі стварыў ініцыятыву «Круглы стол дэмакратычных сілаў», галоўная мэта якой, па яго словах, наладжванне адносін паміж апазіцыяй і ўладамі.

Артыкулы
Беларускі неататалітарызм. Што супрацьпаставіць рэпрэсіям?
2021.07.17 13:06

СП belsat.eu

Стужка навінаў