Мінздраў забараніў выкарыстоўваць платныя паслугі пасярэднікаў для запісу на ПЦР-тэсты


ПЦР-тэст на каронавірус.
Фота: med-soyuz.com.ua

Цяпер арганізацыі дзяржаўнай сістэмы аховы здароўя павінны заключаць дамовы менавіта з грамадзянінам, якія выязджаюць за межы краіны.

Міністэрства аховы здароўя 16 ліпеня падпісала загад аб забароне на выкарыстанне пасярэднікаў для правядзенне платных ПЦР-тэстаў на COVID-19, якія робяць у дзяржлабараторыях для грамадзян, якія выязджаюць за мяжу.

«Калі ж гаворка ідзе пра супрацоўніцтва з турыстычнымі аператарамі, то неабходна атрымаць ад тураператара спіс асобаў, якія выязджаюць за межы Беларусі. У заяве неабходна падаць – імя па бацьку, дата вылету, дата, да якой неабходна атрыманне вынікаў тэставання, дакументы, якія пацвярджаюць вылет фізічнай асобы, іншая інфармацыя. Дагавор аказання платных медпаслуг будзе заключаны з кожным грамадзянінам паасобку », – гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, зараз ПЦР-тэсты для выезду з Беларусі праводзяць 56 лабараторый сістэмы аховы здароўя.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў