Літоўскія памежнікі затрымалі 121 нелегала на мяжы з Беларуссю


Затрыманыя літоўскімі памежнікамі нелегалы на мяжы з Беларуссю.
Фота: pasienis.lt

Колькасць нелегальных мігрантаў на беларуска-літоўскай мяжы зноў стала павялічвацца, паведамляе дзяржаўнае бюро бяспекі Літвы.

Так, за апошнія содні затрымалі яшчэ 121 чалавека, 106 з іх назваліся грамадзянамі Іраку або мелі дакументы гэтай краіны.

Агульная колькасць нелегальных мігрантаў з пачатку гэтага года з боку Беларусі складае 2023 чалавека.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў