Крымінальную справу супраць беларускіх кніжных выдавецтваў спынілі


Па «справе кнігароў» праходзілі некалькі выдавецтваў, якія падазраваліся ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйных памерах. Дырэктар «Кнігазбору» Генадзь Вінярскі 17 ліпеня наведаў Дэпартамент фінансавых расследванняў, дзе даведаўся, што справа спыненая, піша Радыё «Свабода».

Вінярскаму вярнулі канфіскаваную тэхніку. Яшчэ на пачатку чэрвеня былі разблакаваныя рахункі выдавецтваў. Але пакуль не вярнулі кнігі – яны дагэтуль чакаюць вынікаў экспертызы.

У нявыплаце падаткаў падазраваліся выдавецтвы: «Кнігазбор», «Янушкевіч», студыя «Адліга», Knihi.by. У студзені бягучага году арыштавалі рахункі выдавецтваў, а таксама распаўсюднікаў, якія не карысталіся дзяржаўнымі датацыямі, а кіраўнікі ўстановаў сталі фігурантамі крымінальнай справы.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў