Бухгалтарка «Нашай нівы» Вольга Раковіч выйшла з Акрэсціна


Даведка
Вольга Раковіч, бухгалтарка «Нашай нівы».
Фота: «Наша Ніва»

Бухгалтарка «Нашай Нівы» Вольга Раковіч выйшла на волю. Пра гэта ўвечары 16 ліпеня паведамілі ў Telegram-канале выдання.

8 ліпеня ў офісе «НН» і дома ў журналістаў прайшлі ператрусы. Былі затрыманыя журналісты Ягор Марціновіч, Андрэй Дынько, Андрэй Скурко і бухгалтарка Вольга Раковіч. Яны праходзяць падазраванымі па ч. 1 артыкула 342 КК (Арганізацыя альбо падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх).

Вольга Раковіч аказвала бухгалтарскія паслугі «Нашай Ніве» з 2013 года. Гэта быў аўтсорс: разам з «НН» Вольга дапамагала з бухгалтэрыяй многім іншым кампаніям.

Парады
Як паводзіць сябе на допыце? Парады юрыстаў
2020.08.25 22:24

AA belsat.eu

Стужка навінаў